"Шаноўныя ўдзельнікі трэнінга “Навучанне практычнаму праву ў школе і па-за ёй”!



Ад імя Расійскіх аранізатараў і трэнераў выказваем падзяку за ўдел у трэнінгу, які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 16-22 жніўня 2006 года. Спадзяемся, што ўсе шчасліва дабраліся да сваіх хат.



Нагадваем, што для ўсіх зацікаўленых у далейшым удасканаленні трэнерскага майстэрства, навыкаў падрыхтоўкі і правядзення прававых заняткаў на аснове інтэрактыўных метадаў, існуе магчымасць далей удзельнічаць у стажыроўках і трэнінгах, сустракацца для абмену досведам і ўдасканалення метадычых матэрыялаў.



Да 10 кастрычніка 2006 года, усе ахвотныя прыняць удзел у трэнінгавых мерапрыемствах, павінны правесці адзін занятак (адзін з чатырох, які рыхтавалі на трэнінгу: “Што такое правы чалавека”, “Права на ахову здароўя”, “Права на працу”, “Права на інфармацыю аб навакольным асяроддзі”) і зрабіць ацэнку дадзенага занятка па форме, якая будзе высланая пазней. Правядзенне занятка і яго ацэнка будуць разглядацца як умова для далейшага супрацоўніцтва і ўдзелу ў трэнінгах.



Да сярэдзіны верасня кожны ўдзельнік атрымае дадатковую інфармацыю аб праграме і формы ацэнкі заняткаў.



Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва,

Аркадий, Ігар, Вітаўт"



Вчера получила такое письмо. одновременно стало как-то не по себе и радостно...есть к чему стремиться и чтос амое главное--все зависит от МЕНЯ.