Магутны Божа! Ўладар сусьветаў,
Вялізных сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьне Свае хвалы.
Дый спор у працы будзённай, шэрай
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць — дай.
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот,
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ!